Навіны

Гісторыі і парафіяльныя падзеі

Зацверджаны праект праграмы Будслаўскага фэсту 2021

Як паведамляе catholic.by, 26 мая на пасяджэнні Камісіі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі па правядзенні Будслаўскага фэсту 2021 года быў зацверджаны папярэдні праект праграмы сёлетняга святкавання ў Будславе.

Як паведамлялася раней, нягледзячы на пажар у Нацыянальным санктуарыі, Будслаўскі фэст было вырашана правесці ў зараней вызначаны час. Улады краіны, у прыватнасці, міністэрства культуры, падтрымалі рашэнне не адмяняць святкаванне. Пра гэта прадстаўнікам СМІ распавёў на прэс-канферэнцыі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, старшыня касцёльнай Камісіі па ліквідацыі наступстваў пажару ў святыні.

Будслаўскі фэст, унесены ЮНЕСКА у рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, з’яўляецца не толькі адным з цэнтральных рэлігійных святаў у жыцці Касцёла ў Беларусі на працягу года, але і значнай грамадска-культурнай падзеяй, якая збірае ў славутым мястэчку на Міншчне вялікую колькасць пілігрымаў і гасцей з усёй краіны і з-за мяжы.

Хоць літургічная ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай упісана ў каляндар на 2 ліпеня, у апошні час фэст праводзіцца ў першую пятніцу і суботу гэтага летняга месяца.

Паколькі сёлета першая пятніца ліпеня прыпадае на традыцыйны дзень свята, было вырашана прызначыць у гэты дзень дадатковую святую Імшу апоўдні.

Такім чынам, папярэдняя праграма, якая яшчэ будзе дапрацавана і ўдакладнена, выглядае наступным чынам:

Праект праграмы

2 ліпеня, пятніца

  • 12.00 — святая Імша
  • 18.00 — святая Імша для пілігрымаў
  • 23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

3 ліпеня, субота

  • 0.00 — святая Імша ў інтэнцыі адбудовы Будслаўскай святыні. Узначальвае цэлебрацыю Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
  • 10.00 — святая Імша
«Тут хвалу нашага Бога і майго Сына, і маё заступніцтва заўсёды будзеце мець. Гэтае месца я выбрала сабе як надзейны прытулак грэшным людзям.»
з аб'яўлення Маці Божай у Будславе
Рэлігійная абшчына «Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі»
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н., аг. Будслаў, вул. Чырвоная плошча 8
УНП 600195666
+375 (1797) 3-13-99
+375 (1797) 3-13-73
+375 (29) 365-83-01

email парафіі: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.