Навіны

Гісторыі і парафіяльныя падзеі

  • Галоўная
  • Навіны
  • У пасольстве Францыі прайшоў дабрачынны вечар па збору сродкаў на Будслаўскую святыню

У пасольстве Францыі прайшоў дабрачынны вечар па збору сродкаў на Будслаўскую святыню

Фота: Геннадь Шарыпкін

16 чэрвеня ў Мінску адбыўся дабрачынны вечар па збору сродкаў на аднаўленне Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай пасля пажару. Ён быў арганізаваны пасольствам Францыі ў Беларусі. 

Удзел у дабрачынным вечары прымалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса з розных краін, а таксама міжнародных арганізацый - МФВ, ААН. Сярод ганаровых гасцей - прадстаўнікі некалькіх канфесій.

На пачатку вечара гасцей вітаў пасол Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Буйан дэ Лакост. Ён ўспомніў дату 15 красавіка - пажар у Нотр-Даме. Гэта трагедыя нікога не пакінула раўнадушным не толькі ў Францыі, беларусы таксама выказвалі спачуванні, неслі кветкі к французскаму пасольству.

Пасля слоў пасла зачыталі пассланне парыжскага арцыбіскупа, а таксама ліст ад мітрапаліта Веніяміна. Выступіў з прывітальным словам арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Алег Буткевіч. Пра каштоўнасць Будслаўскага касцёла, яго гістарычную і духоўную значнасць і трагедыю 11 мая распавёў ксёндз Віталь Дабраловіч.

Акрамя гэтага, госці ўбачылі фільм пра тое, як аднаўляецца Нотр-Дам, праверылі сябе ў віктарыне. Па выніках дабрачыннага вечара было сабрана 11 тысяч 935 руб., якія будуць накіраваны на аднаўленне Будслаўскай святыні.

Фота: Геннадь Шарыпкін

«Тут хвалу нашага Бога і майго Сына, і маё заступніцтва заўсёды будзеце мець. Гэтае месца я выбрала сабе як надзейны прытулак грэшным людзям.»
з аб'яўлення Маці Божай у Будславе
Рэлігійная абшчына «Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі»
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н., аг. Будслаў, вул. Чырвоная плошча 8
УНП 600195666
+375 (1797) 3-13-99
+375 (1797) 3-13-73
+375 (29) 365-83-01

email парафіі: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.