Навіны

Гісторыі і парафіяльныя падзеі

Як пройдзе Будслаўскі фэст? Падрабязнасці

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе сёлета пройдуць 2–3 ліпеня. Нягледзячы на пажар у Нацыянальным санктуарыі, Будслаўскі фэст было вырашана правесці ў зараней вызначаны час, паведамляе catholic.by.

Паколькі пасля пажару будслаўская базыліка знаходзіцца ў аварыйным стане, у сувязі з чым уваход у будынак і набліжэнне да яго забаронены, усе малітвы і цэлебрацыі будуць адбывацца на палявым алтары на адкрытым паветры. Тут жа будзе знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай для ўшанавання вернікамі.

Праграма фэсту Будслаў 2021

2 ліпеня, пятніца

  • 12.00 — святая Імша з новапрэзбітэрамі; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Юрый Касабуцкі
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 18.00 — святая Імша для пілігрымаў; цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
  • 20.00 — жывы Місійны Ружанец
  • 23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

3 ліпеня, субота

  • 0.00 — святая Імша ў інтэнцыі адбудовы Будслаўскай святыні. Узначальвае цэлебрацыю Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
  • 8.45 — Фацімскі Ружанец; праводзіць «Легіён Марыі»
  • 10.00 — святая Імша; цэлебрацыю ўзначальвае Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч
  • на заканчэнне святой Імшы — Эўхарыстычная працэсія

Размяшчэнне пілігрымаў і аўтатранспарту

  • З боку Даўгінава: паркоўка перад Будславам на полі;
  • З боку Крывічоў: паркоўка на старым аэрадроме, намётавы гарадок;
  • Уезд святароў з пропускам па нумарах машын адбываецца з боку Крывічоў;
  • Намётавы гарадок для пілігрымаў будзе арганізаваны ў вёсцы Палессе на ўездзе з боку Крывічоў.

 

Запіс інтэнцый

Інтэнцыі на святую Імшу будуць прымацца і запісвацца ў двух намётах каля плябаніі і насупраць плябаніі.

Споведзь

Споведзь будзе адбывацца на вызначаным месцы за плябаніяй.

2 ліпеня, пятніца

  • З 11.00 да 13.00
  • Ад 17.00

3 ліпеня, субота

  • Ад 8.00

Увага! Падчас споведзі выкарыстанне медыцынскай маскі абавязкова.

Арганізатары звяртацца да ўдзельнікаў з вялікай просьбай падчас усіх набажэнстваў і мерапрыемстваў захоўваць належныя санітарныя прадпісанні і сацыяльную дыстанцыю, а таксама строга выконваць патрабаванні адносна правядзення масавых мерапрыемстваў і набажэнстваў.

 

«Тут хвалу нашага Бога і майго Сына, і маё заступніцтва заўсёды будзеце мець. Гэтае месца я выбрала сабе як надзейны прытулак грэшным людзям.»
з аб'яўлення Маці Божай у Будславе
Рэлігійная абшчына «Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі»
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н., аг. Будслаў, вул. Чырвоная плошча 8
УНП 600195666
+375 (1797) 3-13-99
+375 (1797) 3-13-73
+375 (29) 365-83-01

email парафіі: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.