Навіны

Гісторыі і парафіяльныя падзеі

Прамая трансляцыя з Будслаўскага фэсту

2 і 3 ліпеня на YouTube канале Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай плануецца весці прамую трансляцыю сёлетняга фэсту ў Будславе.

Тыя, хто з розных прычынаў не можа трапіць у гэтыя дні на ўрачыстасць у Будслаў, будуць мець магчымасць духоўна далучыцца да святкавання з дапамогай прамой трансляцыі па спасылцы. 

Праграма Будслаўскага фэсту 2021

2 ліпеня, пятніца

  • 12.00 — святая Імша з новапрэзбітэрамі; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Юрый Касабуцкі
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 18.00 — святая Імша для пілігрымаў; цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
  • 20.00 — жывы Місійны Ружанец
  • 23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

3 ліпеня, субота

  • 0.00 — святая Імша ў інтэнцыі адбудовы Будслаўскай святыні. Узначальвае цэлебрацыю Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
  • 8.45 — Фацімскі Ружанец; праводзіць «Легіён Марыі»
  • 10.00 — святая Імша; цэлебрацыю ўзначальвае Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч
  • на заканчэнне святой Імшы — Эўхарыстычная працэсія
«Тут хвалу нашага Бога і майго Сына, і маё заступніцтва заўсёды будзеце мець. Гэтае месца я выбрала сабе як надзейны прытулак грэшным людзям.»
з аб'яўлення Маці Божай у Будславе
Рэлігійная абшчына «Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі»
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н., аг. Будслаў, вул. Чырвоная плошча 8
УНП 600195666
+375 (1797) 3-13-99
+375 (1797) 3-13-73
+375 (29) 365-83-01

email парафіі: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.