Навіны

Гісторыі і парафіяльныя падзеі

Абраз маці Божай вярнулі ў касцёл

Калі ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыўся пажар, абраз маці Божай адразу быў вынесены з касцёла ў надзейнае месца.

Пасля Будслаўскага фэста, пакуль ішлі працы па аднаўленню даху касцёла, была прынята рашэнне зрабіць рэстаўрацыю абраза. Працы выканалі ў поўнай меры: аднавілі як жывапіс, так і ўсе металічныя і драўляныя дэталі. Апошні раз рэстаўрацыя праводзілася на пачатку 90-ых.

Зараз абраз маці Божай ужо знаходзіцца у касцёле.

«Тут хвалу нашага Бога і майго Сына, і маё заступніцтва заўсёды будзеце мець. Гэтае месца я выбрала сабе як надзейны прытулак грэшным людзям.»
з аб'яўлення Маці Божай у Будславе
Рэлігійная абшчына «Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі»
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н., аг. Будслаў, вул. Чырвоная плошча 8
УНП 600195666
+375 (1797) 3-13-99
+375 (1797) 3-13-73
+375 (29) 365-83-01

email парафіі: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.