Пажар у Будславе. Асноўная інфармацыя
Раніцай 11 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай на даху ўзнікла ўзгаранне. Пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік у 7.47 выклікаў пажарных.
Паводле інфармацыі партала Catholic.by, Найсвяцейшы Сакрамэнт і абраз Маці Божай Будслаўскай адразу пасля з’яўлення дыму былі вынесены ў бяспечнае месца. З дапамогаю валанцёраў з касцёла таксама было вынесена ўсё, што толькі магчыма: літургічныя прыналежнасці, абразы, кнігі і іншыя пераносныя рэчы.
Наступствы пажару
Агонь цалкам знішчыў дах святыні, скляпенні засталіся цэлымі, аднак іх стан пасля пажару і наступстваў тушэння даследуецца. Арган, паводле ацэнкі спецыялістаў, не пацярпеў ад высокай тэмпературы, крытычнага заліцця вадой важных механізмаў не выяўлена. Стары касцёл будслаўскага санктуарыя не быў пашкоджаны агнём і не пацярпеў падчас тушэння.
У дзень пажару Будслаў наведалі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Казімір Велікаселец, біскуп Юрый Касабуцкі і біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. На наступны дзень Будслаўскі санктуарый наведаў і Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч.
Стварэнне камісіі па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі і аднаўлення санктуарыя
12 мая ў Мінску адбылася экстраная нарада, па выніках якой пры Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі была створана спецыяльная камісія па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі і аднаўлення Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай. У склад камісіі увайшлі восем асоб, старшынёй быў абраны біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
Сбор сродкаў і валанцёрская дапамога
Ужо ў дзень пажару, 11 мая, распачаўся сбор сродкаў на аднаўленне святыні. На 21 мая сума складзеных ахвяраванняў склала 441 501 беларускіх рублёў. Сбор ахвяраванняў працягваецца (гл. інфармацыю для фірм і прыватных асоб).
За дні пасля пажару валанцёрамі была зроблена вялікая праца па выдаленні наступстваў пажару і тушэння.
Сачыце за інфармацыяй па адбудове Нацыянальнага санктуарыя на сайце budslau.by і ў сацыяльных сетках.
Афіцыйныя групы Нацыянальнага Санктуарыя Маці Божай у Будславе:
🔍 старонка budslau.by
✉ email парафіі: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.