Пра што варта памятаць, каб добра перажыць пілігрымку

Гістарычна склалася так, што паломніцтва цешыцца папулярнасцю сярод людзей. Пілігрымка заўсёды была праявай пакаяння, жадання выправіцца, штосьці змяніць у сваім жыцці, выпрасіць патрэбныя ласкі.

Перажываючы паломніцтва, узбагачаючыся досведам, вернікі паступова складалі парады, якія павінны дапамагчы больш плённа перажыць пілігрымку. Ніжэй некаторыя з іх.

  1. Няварта ісці ў пілігрымку таму, хто не выплаціў даўгі.

  2. Няварта ісці ў паломніцтва таму, хто пакінуў дом у сварцы. Няварта адыходзіць у шлях без згоды бацькоў або сужанца.

  3. Дарэмна будзе пілігрымаваць той, хто дома пасварыўся з кімсьці, з кім не мае намеру памірыцца.

  4. Дарэмна будзе пілігрымаваць і той, хто пакінуў шмат працы дома, тым самы пакідаючы ў цяжкай сітуацыі тых, хто застаўся.

  5. Нягожа паліць падчас дарогі. Хто не можа адмовіцца ад цыгарэт на дзень або два, як зможа пакінуць свой грэх назаўжды?

  6. Пасля вяртання дадому трэба пільнаваць, каб не страціць той скарб, які атрымаў пасля цяжкага падарожжа.

  7. Перад тым, як распачаць шлях, трэба задаць сабе пытанне, ці сапраўды маеш моцнае жаданне вырушыць. Калі не — лепш застацца дома.

Паводле catholicnews.by



Рэлігійная абшчына «Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі»
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н., аг. Будслаў, вул. Чырвоная плошча 8
УНП 600195666
+375 (1797) 3-13-99
+375 (1797) 3-13-73
+375 (29) 365-83-01
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.