Мы рады аб'вясьціць, што ў гэтым годзе паўторым дабрачынны кірмаш, які так душэўна прайшоў у мінулым годзе!
Гэтым разам кірмаш пройдзе ўжо ў самім Будславе 25 снежня і 7 студзеня.
Усе атрыманыя сродкі мы накіруем на рэстаўрацыю нашага касцёла.
Будзем рады ўсім, хто захоча паўдзельнічаць!
Інфармацыя для творцаў.
Перадаць вашы вырабы можна некалькімі спосабамі:
прывезці ў сам касцёл у Будславе;
адправіць поштай па адрасе Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н., аг. Будслаў, вул. Чырвоная плошча 8 на імя кс.Дзмітрый Дубовік;
прынесці ў касцёл Святога Роха да 19 снежня.
Калі нехта хоча адправіць Еўрапоштай, напішыце нам у дырэкт, мы напішам вам іншы адрас атрымальніка.
Абавязкова просім на вырабах пісаць вашыя сац сеткі - Instagram, Facebook, а таксама дасылаць нам фота ў дырэкт з вашым вырабам, каб мы маглі яго паказаць і аддзячыць вас!
У суботу 1.10.2022 распачалася Вялікая Навэнна падрыхтоўкі да 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.
Кожную першую суботу на працягу 9 месяцаў у нас будуць праходзіць асаблівыя Святыя Імшы, кожную з якіх будуць праводзіць розныя святары. Сачыце за інфармацыей на https://catholic.by/