У Будславе Апостальскі нунцый памаліўся за папу Францішка ў гадавіну яго абрання
13 сакавіка, у шостую гадавіну абрання на пасад св. Пятра папы Францішка, яго прадстаўнік у нашай краіне Апостальскі нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр узначаліў св. Імшу ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.

