9–10 чэрвеня ў Мінску і Будславе прайшлі афіцыйныя культурна-рэлігійныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю дзяржаўнасці Літоўскай Рэспублікі, 25-годдзю з’яўлення першых літоўскіх аб’яднанняў у Беларусі і 5-й гадавіне пастаяннага душпастырства літоўцаў...
26 жніўня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе развітаюцца са шматгадовым кусташам а. Віктарам Бурлакам OFM і прывітаюць новапрызначанага пробашча парафіі кс. Дзмітрыя Дубовіка.
26 жніўня ў Будславе развіталіся са шматгадовым кусташам Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай айцом Віктарам Бурлакам OFM і прывіталі новага пробашча парафіі кс. Дзмітрыя Дубовіка.
8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыліся ўрачыстыя цэлебрацыі з удзелам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB.
12 і 13 кастрычніка больш за сто юнакоў і дзяўчат з розных парафій Беларусі маліліся ў Будславе за Сінод Біскупаў і дзяліліся з аднагодкамі тым, як яны перажываюць сваю веру.
28 лістапада міжурадавы Камітэт па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, 13-я сесія якога праходзіць да 1 снежня на Маўрыкіі, сярод дзевяці новых элементаў уключыў Будслаўскі фэст у Рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны...