9–10 чэрвеня ў Мінску і Будславе прайшлі афіцыйныя культурна-рэлігійныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю дзяржаўнасці Літоўскай Рэспублікі, 25-годдзю з’яўлення першых літоўскіх аб’яднанняў у Беларусі і 5-й гадавіне пастаяннага душпастырства літоўцаў...
Нягледзячы на зацяжныя дажджы, сёлета на ўрачыстасцях у Будславе адчувалася тая самая атмасфера, як і 20 гадоў таму, калі кардынал Казімір Свёнтэк усклаў на цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай папскія кароны.
Цэлебрацыю галоўнай св. Імшы ў...
26 жніўня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе развітаюцца са шматгадовым кусташам а. Віктарам Бурлакам OFM і прывітаюць новапрызначанага пробашча парафіі кс. Дзмітрыя Дубовіка.
26 жніўня ў Будславе развіталіся са шматгадовым кусташам Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай айцом Віктарам Бурлакам OFM і прывіталі новага пробашча парафіі кс. Дзмітрыя Дубовіка.
8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыліся ўрачыстыя цэлебрацыі з удзелам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB.
12 і 13 кастрычніка больш за сто юнакоў і дзяўчат з розных парафій Беларусі маліліся ў Будславе за Сінод Біскупаў і дзяліліся з аднагодкамі тым, як яны перажываюць сваю веру.
28 лістапада міжурадавы Камітэт па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, 13-я сесія якога праходзіць да 1 снежня на Маўрыкіі, сярод дзевяці новых элементаў уключыў Будслаўскі фэст у Рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны...
Старшыня беларускага епіскапату арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пракаментаваў рашэнне ЮНЕСКА уключыць фэст Маці Божай Будслаўскай у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
13 сакавіка, у шостую гадавіну абрання папы Францішка, Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр наведае Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
12 сакавіка ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе было заменена шкло на цудадзейным абразе Маці Божай Будслаўскай.
Ініцыятарам замены шкла, якое абараняе каштоўную святыню ад шкоднага ўздеяння асяроддзя, стаў новапрызначаны будслаўскі пробашч кс. Дзмітрый...
13 сакавіка, у шостую гадавіну абрання на пасад св. Пятра папы Францішка, яго прадстаўнік у нашай краіне Апостальскі нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр узначаліў св. Імшу ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.
12 сакавіка ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай пасля грунтоўнай рэстаўрацыі вярнуўся ўнікальны крыж-пацыфікал з рэліквіямі святых.
На наступны дзень пробашч парафіі ў Будславе кс. Дзмітрый Дубовік з гэтым адноўленым рэлікварыем прывітаў...
Сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 4 і 5 ліпеня пад дэвізам: «Міласэрнасць Божая — давяраем Табе».
Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Божай...
4 ліпеня, у першы дзень сёлетняга фэсту ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксеем Кушнарэнкам.
4 ліпеня на Будслаўскі фэст, які праходзіць у Юбілейным 2025 годзе пад дэвізам «Пілігрымы надзеі», пешкі і на роварах прыбыла рэкордная лічба пілігрымаў — усяго 2484 чалавекі.
«Тут хвалу нашага Бога і майго Сына, і маё заступніцтва заўсёды будзеце мець. Гэтае месца я выбрала сабе як надзейны прытулак грэшным людзям.»
Рэлігійная абшчына «Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі»
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н., аг. Будслаў, вул. Чырвоная плошча 8 УНП 600195666
+375 (1797) 4-87-70 +375 (29) 365-83-01
email парафіі: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.