Гадзіннік на правай вежы касцёла, які быў зроблены ў XVIII стагоддзі, аднавілі ў гэтым годзе перад урачыстасцю Маці Божай Будслаўскай.
Рэстаўрацыя гадзінніка заняла амаль 2 гады. Рабілі яе прафесійныя майстры Аляксандр Петракоў, Аляксандр Лагуновіч-Чарапко і Аляксандр Лабус.
Механізм гадзінніка захаваўся практычна ў некранутым стане. Стрэлкі і рымскія лічбы на цыферблаце арыгінальныя, хоць усталяваныя на новыя карштуны.
Завод гадзінніка робіць пробашч касцёла - ксёндз Дзмітрый Дубовік. Гэта патрэбна рабіць раз на суткі. Неабходна падняцца на самы верх вежы, а нагадаем вам, што вышыня касцёла да краю крыжа - 62 метры. Гэта значыць, што кожны дзень неабходна паднімацца на вышыню прыкладна 18-20 паверхаў па вузкай вінтавой лесвіцы. Затым, з дапамогай спецыяльнага прыстасавання трэба падняць “гіры” - сярэдніх памераў валуны, якія, апускаючыся ўніз, прыводзяць у рух механізм старадаўніх курантаў. Іх неабходна паднімаць, круцячы рычаг, як у першым відэа. Механізм настроены такім чынам, каб ад заводу да заводу гадзіннік паспяваў “дагнаць” розніцу ў некалькі хвілін, якія патрэбныя на саму гэтую працэдуру, калі куранты спыняюцца на некалькі хвілін.
Заводзіць гадзіннік - гэта не так проста, як можа здавацца. Патрэбныя і веды, і фізычная сіла, і вялікая руплівасць.
Але цяпер у Будславе можна чуць, як боем званоў гадзіннік зноў адлічвае кожную чвэрць гадзінны