Працэс нанясення тынкоўкі на купал
Вось так выглядаў працэс нанясення тынкоўкі на купал. Цяпер пласт будзе сохнуць 2 тыдні, а затым нанясуць яшчэ другі.
Як вы можаце ўбачыць на фота, выкарыстоўваецца тынкоўка Kalkspatzenmörtel Historic.
Гэта спецыяльная тынкоўка для рэстаўрацыі гістарычных збудаванняў, якая складаецца з базавай сумесі вапнавае-пяшчанага раствора на аснове вапны сухога гашэння.
Не будзем глыбока ўнікаць у будаўнічыя асаблівасці, скажам толькі, што такая тынкоўка ствараецца па гістарычных рэцэптурах і не ўтрымоўвае цэменту, траса і іншых "негістарычных" звязальных.