Навіны

Гісторыі і парафіяльныя падзеі

  • Галоўная
  • Навіны
  • Мужчыны з суполкі «Жывога Ружанца» з Чырвонага касцёла памаліліся ў Будславе

Мужчыны з суполкі «Жывога Ружанца» з Чырвонага касцёла памаліліся ў Будславе

16 лютага мужчынская суполка «Жывога Ружанца» з мінскай парафіі св. Сымона і св. Алены здзейсніла пілігрымку ў Будслаў.

Супольнасць «Жывога Ружанца», якая складаецца з мужчын, існуе ў Чырвоным касцёле з 1996 г. пад кіраўніцтвам ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка. Нядаўна да яе далучыўся біскуп Казімір Велікаселец, які штодзённа моліцца ўсе чатыры часткі Святога Ружанца.

Мужчыны з ружанцамі ў руках давяраюць Богу праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі не толькі свае інтэнцыі, але моляцца і за парафію, і за родную Беларусь.

Апоўдні перад цудатворным абразом Маці Божай Будслаўскай у нацыянальным санктуарыі мужчыны з суполкі «Жывога Ружанца» з парафіі св. Сымона і св. Алены ўзялі ўдзел у св. Імшы, цэлебрацыю якой узначаліў кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк.

Маці Божая Будслаўская, Нацыянальны санктуарый у Будславе, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Ружанец


Рэлігійная абшчына «Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі»
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н., аг. Будслаў, вул. Чырвоная плошча 8
УНП 600195666
+375 (1797) 3-13-99
+375 (1797) 3-13-73
+375 (29) 365-83-01
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.